Бяспечныя канікулы ў Бярэзінскім раёне

Date 16.08.2022 Man
Comment 528
Бяспечныя канікулы ў Бярэзінскім раёне

Летнія канікулы – не нагода супыніць работу з дзецьмі,  таму ратавальнікі працягваюць напамінаюць ім правілы ўласнай бяспекі падчас традыцыйнай летняй акцыі “Канікулы без дыму і агню”. 

У жніўні ў Бярэзінскім раёне працуюць прышкольныя лагеры на базе “Бярэзінскай гімназіі”, сярэдніх школ у весках Брадзец і Капланцы, а таксама лагер на базе спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Як вядома, найлепей дзеці засвойваюць інфармацыю ў гульневай форме – гэта ненавязліва, цікава, запамінальна.

Падчас мерапрыемстваў інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях прапаноўвала дзецям паглядзець фільм “Энцыклапедыя бяспекі”, мульцікі з серыі “Чароўная кніга” і “Спецатрад 112”, адказаць на пытанні віктарыны, правільна “сабрацца” у лес, патэлефанаваць у пажарную, правільна эвакуіравацца.

Акрамя таго, актыўна зараз дзеці наведваюць і новую пажарную часць з экскурсіямі. Тут ім даводзіцца не толькі пазнаеміцца з умовамі службы ратавальнікаў, прымерыць баявае адзенне і пасядзець у пажарнай машыне, але і паўдзельнічаць у віктарыне, атрымаць карысную наглядную прадукцыю. Важна, каб набытыя веды дапамагалі дзятве прадбачыць магчымыя наступствы небяспечных гульняў і такім чынам прадухілялі бяду.

Хочацца звярнуцца да бацькоў: кантралюйце гульні вашых дзяцей. Большасць сітуацый, калі дзіця трапляе ў бяду, здараецца ў той час, калі дарослых няма побач.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER