Карысныя візіты ратавальнікаў – дзеля бяспекі нашых дзетак

Date 20.09.2022 Man
Comment 546
Карысныя візіты ратавальнікаў – дзеля бяспекі нашых дзетак

Працягваецца акцыя «У цэнтры ўвагі - дзеці!», і зараз ратавальнікі Бярэзіншчыны актыўна наведваюць установы адукацыі, каб нагадаць дзеткам, што пытанні бяспекі надзвычай важныя і датычацца кожнага. Як шкада, што нашы дзеці падчас гульняў так часта пра гэтая правілы  забываюцца...

Так, інспектар прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях нанесла візіт да вучняў ДУА “Сярэдняя школа №3” і “Пачатковая школа №1 г.Беразіно”. Для вучняў апошняй установы – шасцідзесяці першакласнікаў – урок бяспекі стаў першым у іх школьным жыцці. Мы расказваем дзецям не толькі пра пажарную бяспеку: нагадваем і пра асцярожнасць на дарозе, і пра небяспечнасць вадаемаў і кар’ераў, і пра дзеянні пры выяўленні падазроных прадметаў. Абавязкова глядзім фільм “Паводзіны пры пажары” альбо мульцік “Спецатрад 112”  і абмяркоўваем пяць крокаў ратавання пры задымленні. Кожнае дзіця атрымлівае карысныя падарункі – буклеты, размалеўкі, закладкі. Першакласнікі былі надзвычай рады “Букварам бяспекі” і “Раскладу заняткаў”, а найбольш актыўныя  атрымалі яшчэ і блакноты.

Як паказвае жыццё, менавіта падчас гульняў дзеці часцей за ўсе атрымліваюць траўмы, пераломы, атручванні, апекі, выпадаюць з вакон. Запомніте галоўнае правіла бяспекі ў адносінах да малалетніх дзяцей, паважаныя бацькі: дзіця ніколі не павінна заставацца без нагляду. Асноўная частка няшчасных выпадкаў з дзеткамі адбываецца падчас іх бескантрольных забаў.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER