Вучым правілам бяспекі з маленства

Date 03.10.2022 Man
Comment 725
Вучым правілам бяспекі з маленства

Чаму агонь уяўляе з сябе небяспеку? Што рабіць пры пажары? Як наогул не дапусціць пажару ў доме? З якімі рэчамі ў доме гуляць нельга?.. Адказы на гэтыя і іншыя пытанні выхаванцы дзіцячых садкоў Бярэзіншчыны шукаюць разам з раённымі ратавальнікамі: у садках горада праходзяць навучальныя заняткі.

Як вядома, толькі праз гульню дзіця пазнае гэты свет і тыя правілы, па якіх жывуць людзі. Адны з важнейшых – правілы пажарнай бяспекі, а таксама правілы паводзінаў на вадзе, на дарозе. Пакуць дзеткі яшчэ маленькія, яны хутка засвойваюць новую інфармацыю, што абавязкова спатрэбіцца ў жыцці.

Ад маленькай запалкі – вялікая бяда. Хадзіць аднаму на рэчку – небяспечна. Электрычныя прыборы – для дарослых. Нельга нікуды ісці з незнаёмым чалавекам. Правілаў, што трэба цверда засвоіць малым, зашмат. Мы дапамагаем запомніць іх з дапамогай гульні, мульцікаў, забаўляльных гутарак і загадак. Традыцыйныя моманты мерапрыемства – званок у службу ратавання і эвакуацыя з умоўнага небяспечнага месца. Выдатны памочнік на занятку – мультфільм “Спецатрад 112”: дзеці шчыра спачуваюць героям, што аказаліся у небяспецы і наперабой расказваюць, як гэтага можна было пазбегнуць.

Дарослым неабходна памятаць, што большасць небяспечных сітуацый з дзецьмі адбываецца падчас іх бескантрольных забаў. Беражыце сябе і не пакідайце дзяцей без нагляду!

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER