100 балаў па беларускай мове!

Date 01.07.2023 Man
Comment 996
100 балаў па беларускай мове!

Упэўнены, на Бярэзіншчыне ўжо многія ведаюць Валерыя Шэмета. Менавіта ён, выпускнік Пагосцкай сярэдняй школы, адзіны ў раёне набраў 100 балаў па беларускай мове на цэнтралізаваным экзамене.

- Іспыт быў складаным. Але я дасканала, мэтанакіравана рыхтаваўся разам з цудоўнай настаўніцай беларускай мовы Надзеяй Сяргееўнай Новікавай. Метавіта дзякуючы ёй у мяне такі значны вынік, - заўважае Валерый.

- Па матэматыцы таксама атрымаў неблагую адзнаку. Увогуле, я задаволены вынікамі. У чым сакрэт? Ён просты: дасканала рыхтавацца, на іспыце – не хвалявацца, сабрацца, тады ўсё атрымаецца.

Дарэчы, Валерый марыць стаць інжынерам-канструктарам і сёлета паступае ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

- Спадзяюся, у мяне ўсё атрымаецца, мая мара ажыццявіцца, - гаворыць Валерый. – І я стану студэнтам аднаго з самых прэстыжных універсітэтаў краіны.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER