У пачатковай школе – бягучы рамонт

Date 20.07.2023 Man
Comment 574
У пачатковай школе – бягучы рамонт

Лета пераваліла на другую палову. Усё менш часу застаецца да пачатку чарговага навучальнага года. Таму і рупяцца ва ўсіх установах адукацыі Бярэзіншчыны над правядзеннем рамонтаў: дзе – бягучых, дзе – капітальных. Многія школы сустракаюць пахам свежай фарбы і сваёй урачыстасцю. Падобны малюнак сустрэлі мы і ў ДУА “Пачатковая школа №1 г. Беразіно”.

Тут, па словах дырэктара Мікалая Дубовіка, уласнымі сіламі ўжо праведзены рамонт ва ўсіх вучэбных кабінетах, фае, калідорах і спартыўнай зале на суму амаль 10 тысяч рублёў. Але работы ў школе яшчэ пакуль не завершаны: працягваецца капітальны рамонт сталовай. Зараз вядуцца работы ў трох цэхах – цэху гарачага прыгатавання, цэху мясной прадукцыі і цэху гародніннай прадукцыі, а таксама ў калідоры. Агульная сума рамонту - 120 тысяч рублёў. Вядзе яго адна з барысаўскіх будаўнічых арганізацый, якая выйграла тэндар на правядзенне работ, які праводзіў Цэнтр бюджэтных арганізацый.

Сапраўды, у харчовым блоку прыкладна з 80-х гадоў ХХ стагоддзя не было капітальнага рамонту саміх цэхаў. Пакуль што поўнасцю адбіта плітка на сценах і столі, дэманціравана вентыляцыйнае абсталяванне, рабочыя (брыгада з васьмі чалавек) прыступілі да выраўноўвання сцен тынковачным растворам. Ужо з наступнага тыдня павінна распачацца ўкладка пліткі. Здача школы запланавана на перыяд з 7 па 11 жніўня. Кіраўніцтва будаўнічай арганізацыі заверыла, што да гэтага тэрміну работы будуць выкананы ў поўным аб’ёме.  

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER