Падарункі школьнікам - ад прафсаюзаў

Date 29.08.2023 Man
Comment 413
Падарункі школьнікам - ад прафсаюзаў

Загадкі, падарункі, віншаванні, усмешкі... – весела і пазнавальна прайшло ў маладзёжным цэнтры мерапрыемства ў межах акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Збяром партфель у школу”.

 Запрасілі розныя сям’і з Бярэзінскага раёна, вядома ж, былі і першакласнікі.

Спачатку невялікая віктарына ад работнікаў бібліятэкі. Хто правільна адказаў, атрымліваў падарункі з “чароўнага куфэрка”  – розныя канцылярскія неабходнасці. Шчыра кажучы, дзеці актыўна далучыліся да мерапрыемства. І большасць атрымала шмат школьных неабходнасцей (ручкі, сшыткі размалёўкі...).

- Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі, віншую вас з надыходзячым Днём ведаў, - гаварыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан. – Спадзяюся, вы добра адпачылі, зарадзіліся добры настроем. І будзеце радаваць бацькоў, настаўнікаў добрымі ведамі і толькі станоўчымі адзнакамі. Жадаю вам моцнага здароўя і поспехаў.

Віншавалі школьнікаў з 1 верасня, уручалі падарункі (рукзакі з рознымі школьнымі прыналежнасцямі) і старшыні прафсаюзных арганізацый раёна.

Увогуле, падарункі ў гэты дзень атрымалі ўсе прысутныя дзеці, дзякуючы намаганням прафсаюзных лідараў раёна.

- Прыемна, што нашу акцыю актыўна падтрымалі ўсе прафсаюзныя арганізацыі раёна, - зазначыла Алена Токан. І мы падарылі дзецям сапраўднае свята.

Таксама для школьнікаў і іх бацькоў была наладжана пазнавальная экскурсія па бібліятэцы. Усе жадаючыя маглі запісацца ў дзіцячую бібліятэку.

- Я тут ўпершыню, - гаворыць жвавая першакласніца Алеся. - І мне ўсё цікава. У школу я ўжо амаль гатова: сарафан, гольфік, белыя банты, шмат ручак, сшыткаў... Толькі рукзачок не набылі пакуль, а сёння я яго атрымала. Дзякуй!

- А я вельмі хачу у школу! З нецярпеннем чакаю першага верасня, - дадаў першакласнік Арцём.

- І я хачу хутчэй у школу, каб апрануць усе новае! – дадае першакласніца Аліна.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER