Заўседы цікава і эмацыянальна

Date 11.02.2025 Man
Comment 761
Заўседы цікава і эмацыянальна

Менавіта так праходзяць сустрэчы інспектара Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольгі Ермаковой з дашкольнікамі. Звычайна фармат мерапрыемства базіруецца на выкарыстанні гульневых формаў работы і пастаяннай перамене відаў дзейнасці.

 

Менавіта такім чынам карысная інфармацыя зможа замацавацца ў свядомасці дзіцяці, не стоміць яго і будзе цікавай. Звычайна мы робім з дзецьмі «бяспечную гімнастыку», правільна «эвакуіруемся», гуляем у мячык, разгадваем загадкі, высвятляем па карцінках прычыну пажару, «тэлефануем» у пажарную службу, глядзім мультфільмы. У кожнага малога есць цікавая гісторыя, якую ен імкнецца расказаць, кожны хоча патэлефанаваць ратавальнікам. Праводзіць прафілактычную работу не менш важна і з бацькамі: менавіта яны абавязаны забяспечыць дзецям усе ўмовы для бяспечнага жыцця. Начальнік бярэзінскіх ратавальнікаў Іван Мазанік расказвае:

– «Вучыць дзяцей бяспечным паводзінам трэба пачынаць як мага раней. Дзіця павінна разумець, што самае галоўнае пры задымленні ў доме – пакідаць небяспечную зону, нідзе не хавацца, расказваць дарослым пра бяду. У асобным узросце дзеці ўжо могуць і самастойна пазваніць па нумары 112, каб папрасіць дапамогі. Вывучыце з малымі свой дамашні адрас, схавайце з поля яго зроку запалкі, не дазваляйце самастойна карыстацца электрапрыборамі. Скарыстоўвайце ўсе магчымасці, каб навучыць дзяцей правільным паводзінам пры пажары, самі давайце прыклад бяспечных паводзіныў у быце. А перш за ўсе – не пакідайце дзіця без нагляду!».

Министерство по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER