Наша мэта –  вясёлыя і бяспечныя канікулы дзяцей

Date 11.06.2025 Man
Comment 447
Наша мэта –  вясёлыя і бяспечныя канікулы дзяцей

З надыхом летняй пары ў нашых дзяцей з’яўляецца многа вольнага часу, які яны могуць часам скарыстоўваць на небяспечныя гульні. Кар’еры, старыя нежылыя будынкі, вадаёмы вабяць дзяцей, асабліва гэта датычыцца хлопчыкаў. Недагляд з боку бацькоў можа стаць фактарам траўміравання ці гібелі дзіцяці.

Надзвычай важна і тое, што дзеці самі павінны добра разумець, якія забавы могуць уяўляць небяспеку для іх здароўя і жыцця. Нагадвае ім пра гэта  штогадовая акцыя ратавальнікаў «Бяспечныя канікулы». Чарговыя мерапрыемствы правяла інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова ў прышкольных лагерах ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Беразіно», «Паплаўская сярэдняя школа», «Мікуліцкая пачатковая школа».  Падчас акцыі дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, абмяркоўвалі  небяспечныя сітуацыі, у якія можна патрапіць з-за асабістай неабачлівасці, выбіралі належные адзенне для паходу, малявалі, адгадвалі загадкі, глядзелі мультфільмы.

Намеснік начальніка Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксей Крыварот каменціруе:

– Нагадаць дзецям пра ўласную бяспеку, прадухіліць бяду – галоўныя мэты раённых ратавальнікаў. Нагадваем бацькам: забяспечыць бяспеку дзіцяці – ваш абавязак. Штодня нагадвайце дзіцяці правілы паводзінаў на дарозе, прыбярыце з поля іх зроку запалкі, не адпускайце дзяцей адных да вадаему. На жаль, у Беларусі ў гэтым годзе ўжо есць выпадкі гібелі дзяцей на вадзе і на пажарах.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER