Разам з інспектарам прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольгай Ермаковай дзеці крочылі па сцяжынках краіны бяспекі: расказвалі пра прычыны пажараў, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў рухомых гульнях, тэлефанавалі ў службу ратавання, расказвалі пра небяспечныя прадметы ў доме. Варта сказаць, што нашы дзеткі – самая ўдзячная публіка! Бачыць, як з шырока адчыненымі вочкамі яны ловяць кожнае слова, – гэта бясцэнна! На памяць пра сустрэчу з інспектарам усе дзеткі атрымалі карысныя падарункі.
Першы намеснік начальніка Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях напамінае:
«Закласці ў розуме кожнага дзіцяці разуменне жыцця як найвышэйшай каштоўнасці, навучыць правілам бяспекі і тым самым зберагчы ад бяды – галоўная задача не толькі ратавальнікаў, а найперш – бацькоў нашых дарагіх дзяцей. Нагадваем, што дзіця дашкольнага ўзросту пастаянна павінна быць пад наглядам дарослых. Запалкі, электрычныя прыборы, гарачыя вадкасці, мелкія дэталі канструктара і манеты – усё гэта прадстаўляе патэнцыяльную небяспеку для дзіцяці. Беражыце дзяцей і штодзённа вучыце іх правілам бяспекі, перш за ўсё сваім станоўчым прыкладам».
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)