Надзвычай важна і тое, што дзеці самі павінны добра разумець, якія забавы могуць уяўляць небяспеку для іх здароўя і жыцця. Нагадвае ім пра гэта штогадовая акцыя ратавальнікаў «Бяспечныя канікулы». Чарговыя мерапрыемствы правяла інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова ў прышкольных лагерах ДУА «Гарэніцкая сярэдняя школа Бярэзінскага раёна», «Лешніцкая сярэдняя школа Бярэзінскага раёна». Падчас акцыі дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, абмяркоўвалі небяспечныя сітуацыі, у якія можна патрапіць з-за асабістай неабачлівасці, выбіралі належные адзенне для паходу, малявалі, адгадвалі загадкі, глядзелі мультфільмы.
Актывістка Беларускай маладзежнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных Валерыя Шмарлоўская расказвае:
«Мне падабаецца дапамагаць у правядзенні акцыі: дзеці вельмі актыўныя, шмат ведаюць і з задавальненнем паказваюць свае веды. Асабліва ім падабаецца прамяраць баявое адзенне ратавальнікаў, глядзець пазнавальныя мультфільмы, працаваць у камандзе. Аднак вядома, што пры надзвычайнай сітуацыі чалавек губляецца і можа павесці сябе няправільна. Таму мы вучым дзяцей найперш разумець, што пры пажары нельга хавацца: трэбы выбягаць з дому, дапамагаць выйсці іншым людзям, тэлефанаваць ратавальнікам. А лепш прадугледжваць небяспеку і не дапускаць дзеянняў і гульняў, што могуць пагражаць здароўю і жыццю».
Нагадаць дзецям пра ўласную бяспеку, прадухіліць бяду – галоўныя мэты раённых ратавальнікаў. Нагадваем бацькам: забяспечыць бяспеку дзіцяці – ваш абавязак. Штодня нагадвайце дзіцяці правілы паводзінаў на дарозе, прыбярыце з поля іх зроку запалкі, не адпускайце дзяцей адных да вадаёму. На жаль, у Беларусі ў гэтым годзе ўжо есць нямала выпадкаў гібелі дзяцей на вадзе, на пажарах, на дарозе, пры іншых абставінах.