Небяспеку для малых нясуць не толькі запалкі ў зоне іх доступу, але і дарога, вадаёмы, прадметы бытавой хіміі, дробныя дэталі канструктараў і манеты, адчыненыя вокны… Саманадзейныя думкі накшталт «Здарыцца ў кагосьці, але не ў нас» ці «Многа раз пакідалі дзяцей адных, і нічога…» – страшныя і злачынныя ў адносінах да жыцця і бяспекі вашага дзіцяці. Штогадовая страшная статыстыка выпадкаў траўміравання і гібелі непаўналетніх паказвае: у большасці выпадкаў дзеці былі без нагляду дарослых.
Каб напомніць дзецям, якія гульні могуць прывесці да бяды, у дзіцячых садках Бярэзінскага раёна праходзяць навучальныя заняткі. Падчас гульняў нагадваюць дзецям важныя правілы, вучаць нумар службы ратавання, паказваюць, як весці сябе пры задымленні. Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікаюць мультфільмы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях «Чароўная кніга» і «Спецатрад 112». Наведваюць ратавальнікі і бацькоўскія сходы, каб нагадаць дарослым пра важнасць пастаяннага кантролю за дзецьмі. Варта нагадаць, што у Мінскай вобласці штогод каля 100 пажараў здараецца з-за свавольства дзяцей з агнем.
Бацькам неабходна памятаць, што у кожным жылым пакоі неабходна ўсталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік для ранняга выяўлення пажару: жыццё і статыстыка паказваюць, што гэтыя карысныя прыборы ратуюць сотні жыццяў штогод.
Беражыце дзяцей, а пры любой надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумары 112.