Дзень адчыненых дзвярэй правялі ратавальнікі

Date 23.10.2025 Man
Comment 561
Дзень адчыненых дзвярэй правялі ратавальнікі

Для найбольш зацікаўленай моладзі – актывістаў раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і ўздельнікаў клуба юных ратаванікаў «Сірэна» – бярэзінскія вогнеборцы арганізавалі дзень адчыненых дзвярэй. Адна з дзяўчат нават узяла з сабой маму. 

Падлеткам расказалі пра асаблівасці нясення службы ратавальнікамі, прадэманстравалі магчымасці тэхнікі. Хлапчукам найбольш спадабалася паспрабаваць у дзеянні гідраўлічны інструмент, паназіраць за работаў аўталесвіцы і ўпраўленнем беспілотным апаратам, падыхаць у масцы і апараце сціснутага паветра. Акрамя таго, дзеці прымяралі баявое адзенне, з задавальненнем фатаграфаваліся у пажарнай машыне, задавалі пытанні.

Пасля ў актавай зале прайшло навучальнае мерапрыемства: моладзь адказвала на пытанні віктарыны, атрымлівала буклеты і салодкія падарункі. Інспектар прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова нагадала дзецям пра дзейнасць беларускай маладзежнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і цэлы комплекс мерапрыемстваў, якія прапаноўвае для дзяцей арганізацыя ў цесным супрацоўніцтве з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Цімафей Цярэня дзеліцца ўражаннямі:

«Я першы раз у пажарнай часці. Я жыву вельмі блізка – цераз дарогу, але раней пабываць у гасцях у ратавальнікаў не прыходзілася. Мне вельмі спадабалася назіраць, як яны працавалі з рознымі стваламі і падавалі ваду і пену. Зараз я ведаю некалькі новых слоў – рукаў, ствол, крагі, баёўка. Асаблівае задавальненне атрымаў, калі патрапіў у кабіну пажарнага аўтамабіля: я уявіў, што сам спяшаюся на дапамогу людзям на вялікай хуткасці!».

Дапамагала праводзіць мерапрыемства актывістка маладзежнай арганізацыі Валерыя Шмарлоўская: дзяўчына заўжды чуйна адклікаецца на ўсе прапановы ратавальнікаў і прымае ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Июнь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30