Падчас конкурснай праграмы дзеці змаглі не толькі паўтарыць правілы ўласнай бяспекі, але і адчуць сябе ратавальнікамі: кожны жадаў праверыць аб’ем легкіх падчас надзімання паветраных шароў, расказаць пра бяспеку падчас устаноўкі навагодняй елкі, пракаменціраваць парушэнні правіл бяспекі на картках, хутчэй за ўсіх скласці камандай правільны падпісны індэкс выдання. Удзельнікі конкурсаў атрымлівалі падарункі ад рэдакцыі часопіса, а напрыканцы дзеці абяцалі бездакорна выконваць правілы бяспечных паводзін і дапамагаць усім, хто апынуўся ў бядзе. Асабліва актуальныя такія мерапрыемствы ў пераднавагодні час, калі дзеці чакаюць свята і могуць патрапіць у непрыемнасці пры выкарыстанні петардаў, бенгальскіх свечак і іншых небяспечных «цацак».
Пасля мерапрыемства бярэзінскія школьнікі цверда заверылі: не адкладваючы ў доўгую скрыню, пішам пісьмы ў рэдакцыю, удзельнічаем у конкурсах, папаўняем веды пра бяспеку, а заадно і прызы забіраем!
Начальнік Бярэзінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік нагадвае бацькам:
«Пільны нагляд за дзецьмі – ваш непасрэдны абавязак. Такая прычына пажару, як свавольства дзяцей з агнём, з'яўляецца адной з асноўных прычын узгаранняў. Беражыце дзяцей, строга кантралюйце іх гульні, прыбярыце з бачных месцаў запалкі і запальніцы, растлумачце малым небяспечнасць гульняў з агнём. Таксама памятайце, што нельга адпускаць дзяцей адных да вадаёму. Штодня вучыце малых мерам бяспекі перш за ўсё сваім станоўчам прыкладам. А педагогі і ратавальнікі вам у гэтым дапамогуць».
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)