Абаронім дзяцей ад небяспекі разам!

Date 27.01.2026 Man
Comment 198
Абаронім дзяцей ад небяспекі разам!

Вучыць дзяцей бяспечным паводзінам з самага маленства – відавочнае правіла для адказных бацькоў і настаўнікаў.

Работнікі службы ратавання таксама ўдзельнічаюць у гэтай важнай місіі: у дзіцячых садках і школах праводзяцца ўрокі бяспекі, акцыі, трэнінгі, вучэбныя эвакуацыі, конкурсы. Так, інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуаціях Вольга Ермакова правяла заняткі са школьнікамі ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Беразіно» і «Бярэзінская гімназія». Дзецям прапанавалі гульнёвы фармат работы, падчас якога яны глядзелі фільмы, тэлефанавалі ў службу ратавання, вызначалі правільнасць дзеянняў пры пажары і надзвычайнай сітуацыі на зімнем вадаёме, адказвалі на пытанні віктарыны.

Начальнік бярэзінскіх ратавальнікаў Іван Мазанік нагадвае:

«Пільны нагляд за дзецьмі – абавязак кожнага з бацькоў. Свавольства дзяцей з агнём з'яўляецца адной з асноўных прычын пажараў. Акрамя таго, у Беларусі штогод адбываюцца выпадкі гібелі і траўміравання дзяцей пры паражэннях электратокам, пры выпадзенні з вокнаў, на вадаёмах. Прычынай пераважнай большасці гэтых здарэнняў з'яўляецца недастатковы контроль за дзецьмі з боку бацькоў. Строга кантралюйце дзіцячыя забавы, прыбярыце з бачных месцаў запалкі і запальніцы, растлумачце малым небяспечнасць гульняў з агнём, раскажыце пра дзеянні пры задымленні у доме.

У зімовы час памятайце, што нельга адпускаць дзяцей адных на вадаём, нават калі вы ўпэўнены ў дастатковай таўшчыні лёду. Таксама ведайце, што адбываецца нямала выпадкаў траўміравання дзяцей пры катанні са снежных горак на цюбінгах. Асабліва небяспечна, калі непадалек ёсць дрэба ці слуп: сутыкненне можа мець надзвычай цяжкія наступствы».

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER