З чарговымі візітамі бяспекі інспектар Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова наведала школьнікаў устаноў адукацыі аграгарадкоў Паплавы, Пагост, Багушэвічы, Капланцы. Не засталіся без увагі і старшакласнікі ДУА «Бярэзінская гімназія». Якія прычыны пажараў, што рабіць пры задымленні ў доме, як карыстацца вогнетушыцелем і тэлефанаваць у службу выратавання – шматлікія важныя рэчы абмяркоўвалі дзеці разам з інспектарам. Не абышлі бокам і тэму бяспекі на вадаёме: дзецям нагадалі аб небяспецы зімовага вадаёма і спосабах самавыратавання, паказалі фільм, параілі не выходзіць без дарослых не лёд і імкнуцца заўсёды прадугледжваць свае дзеянні.
Начальнік Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік нагадвае:
– Найважнейшая функцыя работніка Міністэрства па надзвычайных сітуаціях – не толькі патушыць пажар, а ў першую чаргу папярэдзіць яго ўзнікненне. Не пакідайце дзяцей без нагляду, асабліва калі дзіця яшчэ дашкольнік. Штодня нагадвайце малым правілы асабістай бяспекі і сачыце за спраўнасцю аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у вашым доме.
«У стыхіі няма сэрца» – так гучыць слоган інфармацыйнай кампаніі ратавальнікаў Беларусі. Сапраўды, пажары і вадаёмы неміласэрна забіраюць штогод дзясяткі дзіцячых жыццяў. Поўнасцю магбегнуць такіх выпадкаў немагчыма: заўседы будзе дзейнічаць так званы чалавечы фактар. Але ж мінімізаваць колькасць няшчасных здарэнняў з удзелам дзяцей магчыма: належным наглядам за імі, навучаннем, уласным прыкладам бяспечных і адказных паводзін дома, на прыродзе, на дарозе, на вадаёме.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)