Старшыня журы трэнер па плаванні спартыўнай школы Сяргей Палянскі зазначыў:
– Удзельнікам мерапрыемства – юнакам 2010 года нараджэння і маладзейшым – было прапанавана не толькі хутка, а ў першую чаргу правільна транспартаваць умоўнага пацярпелага на пэўную адлегласць. А важыў манекен нямала, бо цалкам быў запоўнены вадой. Хлопцы разумелі, што важна праявіць хуткасць, тэхніку і акуратнасць: так, пры ратаванні «пацярпелага» нельга дапусціць, каб яго твар аказаўся пад вадой, таксама важны правільны захоп манекена. Умець выдатна плаваць – гэтага мала: не ведаючы асноў менавіта выратавання на вадзе, аказаць дапамогу правільна зможа не кожны добры плывец.
Па выніках першынства ў асабістым заліку трэцяе месца заняў Бурымскі Ягор з ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Беразіно», другое – Сядоў Аляксей з бярэзінскай гімназіі, лідарам стаў Несцяровіч Іван ДУА («Сярэдняя школа №2 г. Беразіно»). З рук начальніка Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Івана Мазаніка дзеці атрымалі падарункі ад раённай службы ратавання людзей на вадзе і аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Вызначыліся і пераможцы ў агульнакамандным заліку: трэцімі сталі плыўцы з ліку бярэзінскіх гімназістаў, другімі – юнакі Капланецкай сярэдняй школы, безумоўнымі лідарамі сталі спартсмены ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Беразіно».
Несцяровіч Іван, які прымаў удзел упершыню, адзначыў:
– Не чакаў, што атрымаецца стаць лепшым. Дапамагла добрая фізічная падрыхтоўка па плаванні: я займаюся з трэнерам ужо не першы год. Было нялёгка, таму што я хваляваўся, прычым выступаў на спаборніцтвах самым першым. Буду старацца паказаць добры вынік на абласных спаборніцтвах. Чалавека ратаваць – нялегка: я ў гэтым упэўніўся на ўласным вопыте!
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)