Толькі праз гульню дзіця пазнае гэты свет і тыя правілы, па якіх жывуць людзі. Пакуць дзеткі яшчэ маленькія, яны хутка засвойваюць новую інфармацыю, і яна абавязкова спатрэбіцца ў жыцці. Ад маленькай запалкі – вялікая бяда. Хадзіць аднаму на рэчку – небяспечна. Электрычныя прыборы – для карыстання дарослымі. Нельга нікуды ісці з незнаёмым чалавекам… Правілаў, што трэба цверда засвоіць малым – зашмат. Мы дапамагаем запомніць іх з дапамогай гульні, мульцікаў, забаўляльных гутарак і загадак. Традыцыйныя моманты мерапрыемства – званок у службу ратавання і эвакуацыя з небяспечнага месца. Выдатны памочнік на занятку – мультфільм «Чароўная кніга».
Начальнік Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік расказвае:
– Наперадзе летні сезон: той час, калі дзеці часцей застаюцца па-за ўвагай дарослых. Як паказвае жыццё, дзятва летам часцей імкнецца самастойна адправіцца ў лес, на рэчку, у іншыя небяспечныя месцы. Бацькам варта памятаць, што самы надзейны спосаб захаваць жыццё і здароўе дзіцяці – пастаянны кантроль за ім і штодзеннае навучанне асноўным правілам бяспекі. Прыбярыце запалкі з відных для дзіцяці месцаў. Кантралюйце, каб дзеці не хадзілі адны да ракі. Калі вы жывеце ў шматпавярховым доме, прыміце ўсе меры, каб дзіця не змагло самастойна адчыніць вакно і выпадкова ўпасці з вышыні. Як паказвае статыстыка няшчасных выпадкаў, падчас якіх загінулі ці траўміраваліся дзеці, на момант здарэння ў большасці выпадкаў яны былі пакінуты па-за ўвагай дарослых.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)