Ляснік па прызванні

Date 22.03.2022 Man
Comment 1200
Ляснік па прызванні

 Андрэй Куляшоў – ляснік Багушэвіцкага лясніцтва Бярэзінскага лясгаса. 

Яго працоўны стаж у лясной галіне складае больш за 2 дзесяцігоддзі. Андрэй Мікалаевіч абслугоўвае два ўчасткі - №12 плошчай 883,2 гектара і №13 плошчай 885 гектараў.

- Адлегласці прыходзіцца адольваць вялікія, ад вёскі Прыцерпы да Топаля, - гаворыць Андрэй Мікалаевіч, - але дапамагае веласіпед і мотаблок. Работы ў лесе хапае заўсёды. Зараз займаюся высечкамі, штодзень з пілой... Раней нарыхтоўваў насенне бярозы (здаў летась 2 кг, планавае заданне выканаў), яшчэ насенне ліпы збіраем, ясеня, клёна, складана з насеннем дуба – жалудоў шмат чарвівых... А хутка на парадку дня будуць пасадкі, звычайна садзім сасну, елку, радзей дуб.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Стваральнікі сямейнага цяпла Экспартная прадукцыя »

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Сентябрь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30