Да юбіляра – з Ганаровай граматай!

Date 18.04.2022 Man
Comment 1074
Да юбіляра – з Ганаровай граматай!

Днямі ў майстарска-вытворчым ўчастку “Беразіно” Бярэзінскага лясгаса адбылася ўрачыстая падзея. Тут віншавалі чарговага юбіляра - Алега Цішкевіча.

 

Разам са шчырымі цёплымі віншаваннямі Алегу Паўлавічу ўручылі Ганаровую грамату і пажадалі далейшых поспехаў.

Шчыруе Алег Цішкевіч рамшчыкам, а пачынаў свой працоўны шлях яшчэ ў вытворчым майстарскім дрэваапрацоўчым участку “Кукарава”.

У згуртаваны, дружны калектыў, “уліўся” з першых дзён. І назаўсёды захаваў у сэрцы памяць аб тым часе, калі на першых парах дапамагалі, падтрымлівалі, падбадзёрвалі... Цяпер ён сам - адзін з лепшых і вопытных працаўнікоў, перадае свой вопыт маладым.

А сярод маладых калег – і два яго сыны. Аляксей і Дзмітрый працуюць станочнікамі, хаця Аляксей мае спецыяльнасць электрыка, а Дзмітрый – будаўніка. Свае веды яны прымяняюць пры рэканструяванні і добраўпарадкаванні дзедавай хаты ў вёсцы Жорнаўка, дапамагаючы ў гэтым бацьку. 

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Август 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31