Вуліца Кастрычніцкая набывае новы твар

Date 27.06.2022 Man
Comment 550
Вуліца Кастрычніцкая набывае новы твар

Прыемнымі клопатамі жывуць сёння жыхары вуліцы Кастрычніцкай г. Беразіно. І нават той крыху нязвыклы рокат працуючай тэхнікі тут у радасць. Нарэшце праезная частка вуліцы будзе канчаткова адрамантавана (першая чарга работ вялася яшчэ летась у канцы года) і кануць у нябыт існаваўшыя тут раней выбоіны і калдобіны.

Работы па добраўпарадкаванні і асфальтаванні вуліцы вядзе ДРБУ-192. Гэтымі днямі яны вядуцца ад так званай “турэцкай” гары ў бок заканчэння вуліцы. А затым свой новы выгляд атрымае і ўчастак Кастрычніцкай, ад кінатэатра да перакрыжавання з вуліцай Мінскай (падрыхтоўчыя работы для ўкладкі асфальту тут ужо завершаны).

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER