Са святам, з Днём Незалежнасці!

Date 03.07.2022 Man
Comment 643
Са святам, з Днём Незалежнасці!

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!  Упэўнена, гэта святы дзень для кожнага з нас! Таму сёння з самага ранку бярэзінцы – працоўныя калектывы, сем’і, дзеткі… усе спяшаліся далучыцца да свячточных мерапрыемстваў!

Мы – разам!

А стартавалі святочныя мерапрыемствы з урачыстага шэсця ад цэнтральнай плошчы горада да помніка загінуўшым воінам. Усе разам, моладзь, прафсаюзы, працоўныя калектывы. Усе разам крочылі ў сквер. Адчувлася адзінства нас, беларусаў, бярэзінцаў.

Дзякуй за мірнае неба!

Самае пачэснае месца на мітынгу займала ветэран Вялікай Айчыннай вайны Сафія Пятроўна Стасевіч. У святочным адзенні, з медалямі на грудзях.  Бярэзінцы пазіралі на яе з удзячнасцю. А дзеткі адразу ж падышлі з кветкамі…

- Дзякуй за мірнае неба! – сказалі яны Сафіі Пятроўне.

-  Жадаю ўсім нам мірнага неба! Гэта саме галоўная каштоўнасць, якая ёсць у нас, беларусаў! – гаварыла Сафія Пятроўна.

Мы памятаем! Ганарымся! І ніколі не забудзем!

У 11.00 пачаўся мітынг. З віншавальным словам да прысутных звярнуўся старшыня Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Дзішук:

- Дарагія ветэраны Вялікай Айччынай вайны, бярэзінцы, госці горада. Сёння Дзень Незалежнасці – наша галоўнае дзяржаўнае свята, якое непарыўна звязана з важнейшай гістарычнай падзеяй – вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў! Дзень Незалежнасці – гэта сімвал моцы нашага народа. Вялікай цаной нам далася свабода і незалежнасць: Мы не забудзем пра тую вайну, пра подзвігі нашых дзедаў і прадзедаў!

У гады Вялікай Айчынай вайны Беларусы падвергліся генацыду. Толькі ў Бярэзінскім раёне вядома пра 76 выпадкаў масавага знішчэння людей, калі было забіта і спалена больш 3 тысяч чалавек… Усім нам вядома лічба - 16 тысяч чалавек. Іменна на столькі скарацілілася колькасць людзей пасля вайны ў нашым раёне.

Беларусы не змірыліся з угатаваным ім лёсам.   Сваёй мужнасцю і  супраціўленнем яны паставілі крыж на намерах захопнікаў. Ужо ў чэрвені 1941 года на тэрыторыі Бярэзіншчыны з’явіўся адзін з першых у раёне і на Беларусі партызанскі атрад Васільева на чале з лейтэнантам Сямёнам Васільевічам Юрыным – атрад, пра які асабіста ведаў Сталін, атрад, які актыўна падтрымлівалі мсяцовыя жыхары.  Практычна з першых дзён акупацыі сталі ставарацца падпольныя групы. Тут, у скверы, - месца памяці адной з  такіх груп, у якую ўваходзіла і настаўніца бярэзінскай школы Лізавета Гансоўская.

Вялікі дзякуй нашым ветэранам. Мы, сёння жывучыя, аддаём даніну павагі нашым загінуўшым, ушаноўваем  франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу – усіх, хто на сваіх плячах вынес цяжар ваеннага ліхалецця. Нізкі паклон пераможцам, якія адваявалі мір на зямлі для нас і наступных пакаленняў. Са святам вас, дарагія бярэзінцы! Няхай заўсёды будзе мір і працвітае наша зямля. Жадаю вам любві, дабрабыту і працвітання ў кожным доме і  кожнай сям’і. Са святам!

Шчымлівая кампазіцыя

Думаю, усіх уразіла, нікога не пакінула раўнадушным шчымлівая кампазіцыя.

Хвіліна маўчання…

… Хвіліна маўчання. Гулкім рэхам разносіцца па наваколлі залп салюту. Да падножжа помніка загінуўшым героям ускладаюцца вянкі і жывыя кветкі ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, прадпрыемстваў і арганізацый горада, грамадскіх аб’яднанняў, палі­тычных партый, моладзі і рэлігійных арганізацый, савета ветэранаў.

 

 

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER