З віншаваннямі – да юбіляра

Date 05.07.2022 Man
Comment 481
З віншаваннямі – да юбіляра

Сёння свой 80-гадовы юбілей адзначыў Дзмітрый Іванавіч Зайцаў.

У дзень нарараджння з падарункамі, шчырымі словамі віншаванняў заіталі да Дзмітрыя Іванавіча   намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Навіцкі, старшыня раённага савета ветэранаў Анатоль Зябко, старшыня райкома прафсаюза работнікаў АПК Марына Каўзуновіч, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі сельгасфіліяла “Здравушка-агра” Святлана Палянская.

Дзмітрый Іванавіч нарадзіўся ў Слаўгарадскім раёне. Бацька загінуў на фронце ў час Вялікай Айччынай ваны. Пасля заканчэння 7 класаў Дзмітрый пайшоў працаваць у мясцовы калгас “Вперед”, дзе 11 гадоў адпрацаваў паляводам.

У 1972 годзе разам з сям’ёй пераехалі ў Бярэзінскі раён, у Паплавы. І тут мужчына больш за 40 гадоў з’яўляўся жывёлаводам у саўгасе “Паплавы”.

За час працы меў шмат адзнак, падзяк і ўзнагарод, галоўнай з якіх з’яўляецца ордэн Працоўнай Славы III cтупені.

– Імкнуўся працаваць так, каб не было сорамна, – прызнаецца юбіляр. – Складана тады было працаваць у сельскай гаспадарцы. Зараз таксама не мёд, але, здаецца, лягчэй. Ёсць тэхніка сучасная, а тады амаль усё рабілі сваімі рукамі. Зараз – зойдзеш на ферму, чысціня, парадак, кармы раздае трактар! Радуюся, што так усё развіваецца!

Вельмі прыемна і нечакана, што зазірнулі мяне павіншаваць! Вялікі дзякуй за памяць, за шчырыя словы віншавання!

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER