Ці падабаецца вам, як мяняецца наш горад?

Date 22.08.2022 Man
Comment 572
Ці падабаецца вам, як мяняецца наш горад?

Пытанні добраўпрадкавання, будаўніцтва, развіцця інфраструктуры ніколі не губляюць актуальнасці, не стаіць на месцы ў гэтым плане наш горад. Зараз нават цяжка ўявіць, што больш дзесяцігоддзя назад не было басейна і фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, ды і асвятленне вуліц пакідала жадаць лепшага. З той прычыны мы звярнуліся да бярэзінцаў з пытаннямі на тэму, як успрымаюцца імі змяненні ў горадзе.

Наталля КРАСНЯКОВА, ветэран працы:

- Безумоўна, падабаецца. Усё пераўвасабляецца, робіцца прыгажэй і прыгажэй. Клумбы з цудоўнымі кветкамі радуюць вока, азеляненне ідзе поўным ходам, асфальтаваныя вуліцы, лёгка хадзіць і ездзіць. А якое ўпрыгожанне фізкультурна-аздараўленчы цэнтр “Лазурный” і басейн? Я, напрыклад, так часта наведваюся ў басейн, што можна сказаць: амаль там жыву. Што яшчэ чалавеку трэба для актыўнага адпачынку? Мне па душы сучасны выгляд Беразіно.

 

Надзея ПЁТУХ, пенсіянерка:

"

- Станоўчыя змяненні, безумоўна, прыкметныя. Цудоўная цэнтральная вуліца горада, якую можна назваць нашым бярэзінскім “праспектам”. Калі прайсці па ёй, шмат аб’ектаў прыцягвае ўвагу. Напрыклад, вельмі падабаецца цяперашні выгляд СШ №2. Шмат прыгожых клумбаў з кветкамі, чыста на вуліцах. Электрадом і пост МНС нельга абмінуць увагай. Мяркую, калі ў цэнтры ўзвядуць яшчэ пару шматкватэрных дамоў, гэта будзе вельмі пасаваць абліччу горада. Асвятленне вуліц стала нашмат лепшым, чым было раней. Хачу яшчэ сказаць наступнае: сама я жыву на вуліцы Калініна.

Дык вельмі хочацца, каб на гэтай вуліцы, а таксама вуліцы Энгельса і на “перыферыі” таксама парамантавалі дарогі.

 

Ігар САСКАВЕЦ, прызыўнік:

- Нас з сябрамі радуе, што нарэшце з’явіўся маладзёжны цэнтр. Выдатна, што зрабілі дыскатэку. Хочацца адзначыць высокі ўзровень, на якім створаны маладзёжны цэнтр і ў плане мастацкага дызайну, і арганізацыі, і работы ў цэлым. Несумненна, будзе яшчэ больш цікавым, калі да нас вядомыя ў краіне выканаўцы будуць калі-нікалі наведвацца з канцэртамі. Яшчэ выдатна, што ёсць басейн, раней наведваўся, але цяпер не да таго, наперадзе служба ў арміі.

 

Уладзіслаў СІПАЙЛА, прызыўнік:

- Таксама рады з’яўленню маладзёжнага цэнтра. Мы рэгулярна туды наведваемся, праводзім час, удзельнічаем у розных шоу, мерапрыемствах, танцуем, весялімся.. Несумненна, для горада наяўнасць маладзёжнага цэнтра - гэта вялікі плюс. Таксама хачу адзначыць дабротнасць і надзейнасць цэнтральных дарог, ездзіць па цэнтральных вуліцах проста задавальненне.

 

Настасся ШУГАЛЕЙ, студэнтка індустрыяльна-педагагічнага каледжа:

- Паляпшэнні заўважныя добра. Знешні выгляд змяніўся ў лепшы бок. Дарогі сталі лепшымі, гэта адразу кідаецца ў вочы. Магазіны сталі больш сучаснымі, іх стала шмат, тым больш з рознымі накірункамі гандлёвай дзейнасці, ёсць куды схадзіць за таварамі, маецца шырокі выбар, можна больш купіць. Адкрыўся маладзёжны цэнтр, і моладзі, і дзецям таксама ёсць куды хадзіць у вольны час. Басейн вельмі добры, ходзім. У “Лазурном” можна займацца. Станоўчага шмат.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER