“Тут мне даспадобы!”

Date 18.09.2022 Man
Comment 1611
“Тут мне даспадобы!”

Аляксей Цэдрык пяты год працуе вадзіцелем у паляўнічай гаспадарцы Бярэзінскага лясгаса.

– Я – не паляўнічы, - усміхаецца Аляксей Валер’евіч, - але працаваць тут мне даспадобы. У маім карыстанні – “Pickup” і “УАЗік-фермер”. Маю правы катэгорый “В”, “С” і “Е”. Да службы ў арміі паспеў папрацаваць на аўтабазе, у ЦРБ, у РАУС.

Наогул, я - вадзіцель з 18 гадоў. Мой бацька некалі служыў у Бярэзінскім РАУС, цяпер таксама працуе вадзіцелем, толькі школьнага аўтобуса. Цікавасць да тэхнікі ў мяне з дзяцінства, напэўна, і бацька паспрыяў...

Паляўнічая гаспадарка знаходзіцца ў маляўнічых мясцінах, якія прыцягваюць сваёй прыгажосцю турыстаў і аматараў палявання. Я развожу кармы, соль на падкормачныя пляцоўкі, да кармушак... Разам з егерамі і паляўніцтвазнаўцам сочым, каб пагалоўе паляўнічых відаў жывёлы не змяншалася. Паляўнічыя туры практычна заўсёды выніковыя і госці-паляўнічыя застаюцца задаволенымі...


Да прафесійнага свята – Дня работнікаў лясной галіны – Аляксей Валер’евіч адзначаны граматай Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Ноябрь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30