Высокая ўзнагарода

Date 18.09.2022 Man
Comment 429
Высокая ўзнагарода

Наталля Усава – намеснік галоўнага бухгалтара Бярэзінскага лясгаса. Яе агульны працоўны стаж налічвае 23 гады, з іх 10 - у лясной галіне. Мае вышэйшую адукацыю, закончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.

 

– Я не марыла быць бухгалтарам, – гаворыць Наталля Валер’еўна. – Марыла працаваць медсястрой, як мая матуля, але лёс склаўся інакш. Пачынала сваю працоўную дзейнасць як бухгалтар у верасні 2012 года. У студзені 2018 была назначана на пасаду намесніка галоўнага бухгалтара.

За час работы Наталля Валер’еўна праявіла сябе кваліфікаваным, ініцыятыўным і перспектыўным спецыялістам. Неаднаразова была адзначана рознымі ўзнагародамі. І сёлета да прафесійнага свята работнікаў лясной галіны Наталля Усава ўдастоена Падзякі міністра лясной гаспадаркі.

Поспехі Наталлі з радасцю падзяляюць родныя людзі – матуля і дачушка.

- У нас свой дом і нашы агульныя хобі – гэта хатнія справы, - усміхаецца Наталля Валер’еўна. – А мара мая часткова збылася - дачушка Насця пайшла па бабуліных слядах – паступіла ў Слуцкі медыцынскі каледж!

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER