Абмеркавалі пытанні бяспекі

Date 28.09.2022 Man
Comment 347
Абмеркавалі пытанні бяспекі

На базе Бярэзінскага ПМС адбыўся раённы Дзень аховы працы, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты па ахове працы арганізацый раёна.

 У самым пачатку ўдзельнікі мерапрыемства прайшлі з экскурсіяй па тэрыторыі Бярэзінскага ПМС.  Дырэктра Мікалай Куксёнак, пазнаёміў з работай прадпрыемсва. 

Бяспека працы – павінна быць на першым месцы. На гэта звярталі ўвагу ўвсе выступоўцы.

Праблемныя пытанні па праходжанні медыцынскіх аглядаў і камісій у арганізацыях і прадпрыемствах раёна асвяціў загадчык паліклінікі УАЗ “Бярэзінская ЦРБ” Дзмітрый Відэргольд.

Аб сітуацыі з пажарамі ў раёне і выкананні правілаў пажарнай бяспекі расказаў старшы інжынер сектара надхора і прафілактыкі Бярэзінскага РАНС Канстанцін Богач.

Галоўны дзяржаўны інспектар Барысаўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Дзмітрый Буткевіч і галоўны спецыяліст аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бярэзінскага райвыканкама Наталля Барысёнак зрабілі аналіз парушэнняў, выяўленых у ходзе работы мабільнай групы па ахове працы Бярэзінскага райвыканкама з паказам слайдаў прэзентацыі.

- Ахова працы ­павінна быць адным з прыярытэтных напрамкаў ва ўсіх сферах працоўнай дзейнасці. Бо ад гэтага залежыць жыццё і здароўе людзей. Тут нават нязначныя парушэнні, дробязі могуць абярнуцца трагедыяй. Таму хочацца звярнуцца да кіраўнікоў, інжынераў па ахове працы выконвайце свае абавязкі добрасумленна. Рэагуйце на заўвагі членаў мабільных груп, якія  па графіку выязджаюць да вас, - падвеў  вынікі раённага Дня аховы працы кіраўнік справамі Міхаіл Бурцаў.   – Наша  мэта – стварыць кожнаму работніку бяспечныя ўмовы працы.

 

 

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

 

 

 

  

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER