ДРБУ-192 добраўпарадкоўвае вуліцы і дарогі

Date 03.11.2022 Man
Comment 1207
ДРБУ-192 добраўпарадкоўвае вуліцы і дарогі

Сёння дарожнікі ДРБУ-192 завяршылі работы па добраўпарадкаванні вуліцы Кастрычніцкай горада. Апошні невялікі яе ўчастак (амаль што ў самым канцы вуліцы), дзе да гэтага быў пакладзены толькі адзін слой асфальту, нарэшце быў даведзены да ладу. Такім чынам, вуліца Кастрычніцкая аказалася поўнасцю заасфальтаванай.

У гэты дзень рупіліся дарожнікі і яшчэ на адным аб’екце горада – добраўпарадкоўвалі дваровую тэрыторыю побач з інтэрнатам на вуліцы Перамогі, дзе таксама паклалі асфальт.

Як расказаў майстар ДРБУ-192 Васіль Дзюк, сёння яго калегі заняты таксама будаўніцтвам дарогі паміж Альхоўкай і Жарамцом. У выніку намаганняў спецыялістаў гэта лясная грунтавая дарога стане больш камфортнай і набудзе гравійнае пакрыццё.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Сентябрь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30