У “АграМАЗе” адзначылі свята

Date 25.11.2022 Man
Comment 400
У “АграМАЗе” адзначылі свята

Сапраўды, сёння ў Любушанскім СДК адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі. У яго правядзенні прымалі не толькі мясцовыя арганізатары, а і шэфы сельгаспрадпрыемства – прадстаўнікі МАЗа, якія прывезі з сабой нямала падарункаў і грамат, а таксама вялікую канцэртную праграму.

Падсас ушаноўвання лепшых работнікаў калектыву выступілі са словамі прывітання намеснік дырэктара па вытворчых пытаннях СУП “АграМАЗ” Анатоль Драздоў, намеснік генеральнага дырэктара ААТ “МАЗ” па сацыяльных пытаннях, ідэалагічнай рабоце і па сельскай гаспадарцы Андрэй Зубар. Старшыня пярвічнай прафсаюзрнай арганізацыі МАЗа Віктар Антоненка, старшыня Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Дзішук і яго першы намеснік, начальнік райсельгасхарчу Карына Аруцюнян, а таксама старшыня Пагосцага сельсавета Аляксандр Цыбулька.

Прагучала шмат цёплых і шчырых слоў у адрас працаўнікоў “АграМАЗа” – аднаго з самых моцных сельгаспрадыпремстваў Бярэзіншчыны.

Шмат імён было агучана ў гэты вечар, шмат грамат, падзяк і сертыфікатаў было ўручана. Не забыліся тут і пра тых, хто стаяў ля вытокаў стварэння прадпрыемства, кіраваў ім мінулыя гады – кожнаму знайшлося цёплае слова і даніна павагі. Дапаўняў узнёслы настрой святочны канцэрт аўтазавадчан і казацкага ансамбля “Бацька атаман”.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER