У цэнтры ўвагі было захаванне норм аховы працы

Date 29.11.2022 Man
Comment 1325
У цэнтры ўвагі было захаванне норм аховы працы

Сёння на базе ААТ “Пагосцкі” адбыўся раённы Дзень аховы працы. На яго былі запрошаны спецыялісты па ахове працы і прадстаўнікі інжынернай службы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Напачатаку мерапрыемства яго ўдзельнікі пазнаёміліся з дзейнасцю лешніцкага мехдвара і ўмовамі захоўвання на ім сельскагаспадарчай тэхнікі.

Затым на плянарнай частцы больш падрабязна разглядаліся пытанні захавання патрабаваненяў норм аховы працы ў сельскай гаспадарцы і найбольш тыпічныя прыклады іх парушэнняў, была заслухана інфармацыя інжынера па ахове працы ААТ “Пагосцкі” Уладзіслава Андрыевіча аб рабоце па стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы на рабочых месцах, прафілактыцы вытворчага траўматызму. Свае тлумачэнні па гэтаму пытанню давала і дырэктар сельгаспрадпрыемства Наталля Сокал.

Сярод выступаючых былі таксама начальнік раённай інспекцыі Дзяржэнерганагляду Генадзь Кузняцоў, галоўны санітарны ўрач Бярэзінскага РЦГЭ Вадзім Буйніцкі, галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Ірына Бурая, начальнік аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталля Барысёнак, якія ўзнялі шэраг праблем пры ажыццяўленні раоты па ахове працы. Працягам раскрыцця агучанай тэмы стала дэманстрацыя дакументальнага фільма з паказам канкрэтных фактаў траўміравання людзей на вытворчасці, шэраг з якіх адбыліся з-за няправільнай эксплуатацыі абсталявання і асабістай няўважлівасці.

Свае патрабаванні па ўмацаванні работы па захаванні норм аховы працы ў сістэме АПК выказала першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Карына Аруцюнян. Вяла мерапрыемства і падвяла яго вынікі намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Вольга Калячка.

 

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Август 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31