Ветэраны Бярэзінчыны – у ліку лепшых!

Date 02.12.2022 Man
Comment 311
Ветэраны Бярэзінчыны – у ліку лепшых!

Першага снежня Мінская абласная арганізацыя ветэранаў падводзіла вынікі шэрагу конкурсаў сярод пярвічых арганізацый вобласці і асобных ветэранаў працы. На мерапрыемстве прысутнічала і дэлегацыя Бярэзіншчыны на чале са старшынёй раённага савета ветэранаў Анатолем Зябко. Візіт аказаўся даволі прадуктыўным і багатым на ўзнагароды.

Так,лепшай пярвічнай ветэранскай арганізацыяй вобласці з уручэннем дыплома першай ступені прызнана пярвічная арганізацыя Бярэзінскага філіяла Мінскага абласнога спажывецкага таварыства, якую ўзначальвае Наталля Краснякова.

У сумесна праводзімым абласным саветам ветэранаў разам з камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама аглядзе-конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне жывёлагадоўчых ферм МТФ “Унока” сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “АграМАЗ” заняла ганаровае другое месца. Адпаведны дыплом быў уручаны сёння ўжо былой загадчыцы фермы, ветэрану працы Галіне Жукоўскай.

Вялікую канкурэнцыю давялося вытрымаць нашай зямлячцы Зінаідзе Букатай, якая намініравалася ў конкурсе “Ветэранскі падворак”. Тым не менш, ветэран з Беразіно была ўдастоена дыплома першай ступені  намінацыі “Сабе на карысць” названага конкурсу.

І яшчэ адзін чалавек вярнуўся з гэтай паездкі з ганаровым дыпломам. Ім стала старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі пачатковай школы №1 г. Беразіно Ірына Дубовік. Яна па рашэнні абласнога савета ветэранаў прызнана адным з лепшых валанцёраў Міншчыны.

 

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER