Рэспубліканскі прафсаюз – дзецям Бярэзіншчыны!

Date 21.12.2022 Man
Comment 332
Рэспубліканскі прафсаюз – дзецям Бярэзіншчыны!

Сёння ў госці да дзетак, якія знаходзяцца ў Бярэзінскім сацыяльным прытулку, з навагоднімі падарункамі ў рамках акцыі “Нашы дзеці” прыбыла дэлегацыя прафсаюзных работнікаў сістэмы спажыўкааперацыі - старшыня рэспубліканскага прафсаюза работнікаў спажыўкааперацыі, гандлю і прадпрымальніцтва Аксана Герашчанка, старшыня галіновага абласнога прафсаюза Алена Дзеравяшкіна і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Бярэзінскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства Алеся Несцяровіч.

Разам са старшынёй раённага аб’янання прафсаюзаў Аленай Токан яны павіншавалі гадаванцаў з надыходзячым Новым годам, пазнаёміліся з умовамі утрымання дзяцей у гэтай установе.

Дададзім, што падобны візіт лідараў названа прафсаюза на Бярэзіншчыну ўжо не першы. У рамках правядзення акцыі “Нашы дзеці” яны тут госці пастаянныя і набылі пастаянную прапіску.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER