У канцы прадстаўлення дзеткі раздалі прысутным падарункі-зорачкі як сімвалы нязгаснай віфліемскай зоркі, якая абвясціла свету аб нарадэнні бога-чалавека. Атрымалі падарункі і ўдзельнікі гурта. Іх уручыў дзецям благачынны Бярэзінскай царкоўнай акругі протаіерэй Ілья Ганчырук.
Затым усіх прысутных чакаў агульны салодкі стол. За ім не толькі частаваліся гарбатай і цукеркамі, а і разгадвалі праваслаўны красворд, склавалі пазлы, спявалі велікодныя песні.
Адметнай рысай мерапрыемства было і тое, што праходзіла яно ў рамках рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы”: на прадстаўленне былі запрошаны былыя работнікі садка, ветэраны-педагогі, якія шмат гадоў займаліся гадаваннем дзетак і стваралі дорыя традыці ў калектыве.