І нават бесперапынны дождж не стаў таму перашкодай. Многія памятаюць вадохрышчанскія маразы, а вось святкаванне Хрышчэння Гасподня ў такое дажджлівае надвор’е, напэўна, наўрад хтосьці прыгадае, і гэта дзівацтва прыроды стане асаблівасцю бягучага года.
Благачынны Бярэзінскай царкоўнай акругі, протаіерэй Ілья Ганчарук здзейсніў вадасвятны малебен, адзначыўшы, што гэта вялікая значная падзея ў жыцці кожнага праваслаўнага верніка.
Усе жадаючыя на месцы маглі набыць і паставіць свечкі. Ад іх агню, здавалася, у час малітвы станавілася цяплей і святлей. Напрыканцы малебна Ілья Ганчарук акрапіў усіх прысутных святой вадой. Шмат было жадаючых акунуцца ў купелі, і ўсе далучаныя да свята павезлі з сабой дадому асвечаную крынічную вадзічку. Лічыцца, што яна захоўвае свае гаючыя ўласцівасці на працягу ўсяго года, да наступнага Богаяўлення.
Верыць у гэта і Людміла Новікава, жыхарка Беразіно: - Мы стараемся штогод прыязджаць на Хрышчэнне Гасподняе. Канечне, свята для нас, як і для ўсіх праваслаўных, асаблівае. Думаю, кожны, хто далучаецца да святкавання, прыходзіць сюды з верай у сэрцы і атрымлівае палягчэнне і вылячэнне ад немачаў душэўных і цялесных.
Наталля і Сяргей Ліпніцкія прыехалі на Вадохрышча з суседняга Чэрвеньскага раёна.
– Прыязджаем сюды ўжо трэці год запар, – гаворыць Наталля. – Мы пабывалі ў многіх месцах Беларусі: і ў Мар’інай Горцы, і ў Слаўгарадзе, і яшчэ шмат дзе, але больш спадабалася тут, на Бярэзіншчыне. Усё добраўпарадкавана на тэрыторыі, і ліхтары ў вёсках свецяць, і пра ўласцівасці крынічнай вады можна прачытаць тут жа на шыльдах... Для мяне, як для арганізатара (я – дырэктар цырка) усё мае значэнне.
З вёскі Дмітравічы, каб далучыцца да святкавання і акунуцца ў купелі, прыехалі і сябры – Андрэй Леута, Іван Сіняк, Аляксандр Базылеў.
– Ніякія адлегласці не перашкода, – гавораць яны, – калі ёсць такая магчымасць ачысціць душу, узмацніць веру. Мы таксама заўзятыя ўдзельнікі вадохрышчанскіх купанняў.
Вядома, вадохрышчанскія купанні ствараюць асаблівую атмасферу. Аднак галоўнае ў час свята – гэта малітва і сустрэча з Госпадам праз прычасце, бо толькі ў яднанні з царкоўнымі таінствамі купанне ў іарданях мае сэнс.
Як звычайна, непадалёк, на вогнішчы, закіпала вада для чаявання. Гарачай гарбатай частаваў усіх Мікалай Дзялендзік.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.