На ўсе рукі майстар

Date 14.02.2023 Man
Comment 364
На ўсе рукі майстар

Вядома, поспехі не прыходзяць самі па сабе нікому і залежаць непасрэдна ад адносін да сваіх абавязкаў. Яскравы прыклад таму працоўны шлях Дзмітрыя Габца.

- У калектыве Бярэзінскага раёна газазабеспячэння філіяла вытворчага ўпраўлення “БарысаўГаз” я працую з 6 сакавіка 2001 года, - гаворыць Дзмітрый Сяргеевіч.

– Вось ужо больш за два дзесяцігоддзі мінула, але помню свой першы працоўны дзень. Пачынаў слесарам па эксплуатацыі і рамонце газавага абсталявання, разам з вадзіцелем дастаўлялі газавыя балоны насельніцтву, потым - слесарам па абслугоўванні і рамонце вонкавых газаправодаў, з 2002 года да 2007–га быў майстрам аварыйнай службы, затым 9 гадоў начальнікам участка эксплуатацыі сістэм газазабеспячэння, а з 2016-га па цяперашні час – майстрам службы эксплуатацыі сістэм газазабеспячэння.

Працаваў і адначасова вучыўся, у 2007-ым годзе закончыў БНТУ па спецыяльнасці “Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага бассейна”. Стварыў сям’ю, гадаваў разам з жонкай Ілонай сына Паўла. У жніўні будзе 20-годдзе сумеснага жыцця, а сын - ужо другакурснік Гомельскага ўніверсітэта транспарту. Радуе бацькоў сваімі поспехамі.

Дарэчы, бацька яму – добры прыклад. За сваю добрасумленную шматгадовую працу Дзмітрый Сяргеевіч неаднаразова быў адзначаны Ганаровымі граматамі, а ў 2007-ым годзе яго партрэт упрыгожваў Дошку Гонару аблгаза. Нельга не адзначыць таксама яго захапленне футболам і спартыўныя здольнасці: неаднаразова ў абласных спаборніцтвах па міні-футболе каманда Бярэзінскага раёна газазабеспячэння, у склад якой уваходзіць Дзмітрый Габец, станавілася пераможцай.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER