І вадзіцель, і камбайнер

Date 14.02.2023 Man
Comment 342
І вадзіцель, і камбайнер

 Віктар Філічонак уладкаваўся ў Бярэзінскі раён газазабеспячэння філіяла вытворчага ўпраўлення “БарысаўГаз” амаль два дзесяцігоддзі таму назад.

Ён працуе вадзіцелем аўтамабіля, а ў гарачы жнівеньскі час перасаджваецца на камбайн.

- На перыяд зернеўборачнай кампаніі, - гаворыць Віктар Пятровіч, - я шчырую ў падшэфнай гаспадарцы нашай арганізацыі – СГУ “Бабровічы”, што знаходзіцца ў Валожынскім раёне.

На рахунку вадзіцеля  - 11 зернеўборачных сезонаў. Клопаты хлебаробаў яму добра вядомыя, бо раней давялося працаваць у тагачасным саўгасе “Баравіно”.

- Родам я з вёскі Матылянка, - дадае Віктар Пятровіч, - туды наведваюся ў госці да матулі (у студзені святкавалі яе 75-гадовы юбілей!) разам з сям’ёй. У нас з жонкай дзве дачкі. Старэйшая Надзея працуе касірам-кантралёрам тут жа - у Бярэзінскім раёне газазабеспячэння філіяла вытворчага ўпраўлення “БарысаўГаз”, а малодшая  Алена - медсястрой у адной са сталічных устаноў аховы здароўя. Ёсць і ўнучка Марыя – напачатку лютага віншавалі яе з Днём нараджэння.Алена ГРОМАВА.Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER