Аўтаслесар са знакам якасці 

Date 15.02.2023 Man
Comment 390
Аўтаслесар са знакам якасці 

Сяргей Несцяровіч – аўтаслесар Бярэзінскага раёна газазабеспячэння філіяла вытворчага ўпраўлення “БарысаўГаз”.

Свой працоўны стаж у арганізацыі Сяргей Іванавіч адлічвае з 2015 года.

- За гэты час ужо тры фуфайкі змяніў, - жартуе ён.

І не толькі за яго ўмелыя рукі паважаюць спецыяліста ў калектыве, а і за творчыя здольнасці, і за спартыўныя якасці. Так, ён – заўзяты ўдзельнік турзлётаў і спартыўных спаборніцтваў, а за ўдзел у  аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод арганізацый УП “Мінскаблгаз” у 2019-ым годзе атрымаў прыз глядацкіх сімпатый.

- Вельмі запомніўся той конкурс, моманты выступлення і хваляванняў, - прыгадвае Сяргей Іванавіч. – Харэограф Аксана Панкевіч дапамагала нашай танцавальнай пары адшліфаваць кожны рух... І ў нас атрымалася!

Акрамя таго, Сяргей Несцяровіч - чулы сем’янін, добры бацька. - Ганаруся сваім сынам, - гаворыць ён. - Антон адслужыў у Барысаве належны тэрмін і застаўся служыць прапаршчыкам па кантракце.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER