Мае любімыя цюльпаны

Date 04.03.2023 Man
Comment 974
Мае любімыя цюльпаны

– Якія мае любімыя кветкі вясной? Вядома, цюльпаны, – гаворыць намеснік галоўнага бухгалтара Бярэзінскага лясгаса Наталля Усава. І дадае: – Але асаблівыя – півонападобныя, бардовыя.

Вясной і настрой асаблівы, больш аптымістычны, жыццярадасны. Нібы прачынаешся, як тая прырода пасля доўгага зімовага перыяду, пераходзіш на іншы рытм.

Наталля Валер’еўна ў лясной галіне працуе 10 гадоў, а яе агульны працоўны стаж налічвае больш за 2 дзесяцігоддзі. І хоць не марыла яна быць бухгалтарам, але на лёс не скардзіцца, што так склалася ў яе жыцці.

За сваю добрасумленную высокакваліфікаваную працу Наталля Валер’еўна адзначана шматлікімі ўзнагародамі, а летась была ўдастоена Падзякі міністра лясной гаспадаркі.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Август 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31