Усё жыццё – за рулём

Date 10.03.2023 Man
Comment 759
Усё жыццё – за рулём

Вадзіцельскі стаж Уладзіміра Баразны пачынаецца з 1978-га года.

– Пасля школы, калі выдалі пуцёўку ў жыццё, так літаральна адразу і сеў за руль, – расказвае Уладзімір Генадзьевіч.

 

Спачатку – армія, служыў у Запаляр’і ў ваенна-паветраных сілах, быў там вадзіцелем. Потым вярнуўся на малую радзіму, працаваў у сельскай гаспадарцы. Калгасу імя ХХ з’езда КПСС аддаў 13 гадоў, потым шчыраваў 14 гадоў у МГП “Кастрычнік”. Літаральна ўсё жыццё – за ру-лём.

Цяпер ужо восьмы год працуе ў аўтапарку №22. Пад началам – два “МАЗы”. Зараз тралам дастаўляе ў Бобр пакеты драўніны з Бярэзінскага лясгаса, а ў гарачую пару пасяўной і ўборачнай, а таксама летам даводзіцца актыўна дапамагаць сельскім гаспадаркам: то адвозіць кукурузу на сілас, то пясок на будаўніцтва, спраў заўсёды хапае.

Дзеці ў сям’і Уладзіміра Баразны такія ж працавітыя, як і тата: дачка – педагог у Мінску, сын таксама ў сталі-цы – у транспартна-лагістычнай кампаніі.

Сам жа Уладзімір Баразна на Дошку гонару патрапіў упершыню.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Без “дзядзькі Васіля” – аніяк! З чыстага аркуша »