Гатоўнасць – на ўзроўні

Date 28.03.2023 Man
Comment 1008
Гатоўнасць – на ўзроўні

Сёння правяралі гатоўнасць Бярэзінскага лясгаса да пажаранебяспечнага сезона.

Работнікі ўсіх лясніцтваў лясгаса спачатку праслухалі лекцыю прадстаўнікоў Бярэзінскай ЦРБ пра тое, як аказваць першую дапамогу ў экстранных выпадках, а потым прадэманстравалі свае адладжаныя дзеянні, накіраваныя на супрацьстаянне магчымым пагрозам.

Сярод агняборцаў – вадзіцель пажарнай машыны Іван Грыб, майстар лесу Кірыл Мароз, леснікі Канстанцін Ключэўскі, Сяргей Грыцкевіч, Андрэй Пянкрат, Сяргей Слабко, Уладзімір Заяц, Мікалай Тарасевіч, Міхаіл Жораў і інш.

- Наша задача -  каб людзі, якія выязджаюць на тушэнне  ляснога пажара, былі ўсебакова падрыхтаваны да  яго ліквідацыі, - гаворыць начальнік пажарна-хімічнай станцыі Бярэзінскага лясгаса Уладзімір Якавец.

Прадстаўнік Мінскага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб’яднання   Валерый Сцепанюк застаўся задаволеным убачаным, даў добрую адзнаку тэхнічнай, тактычнай і практычнай гатоўнасці работнікаў лясной галіны Бярэзіншчыны.   

 Алена Громава.

Фота аўтара

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Август 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31