Работы па азеляненні горада працягваюцца

Date 17.05.2023 Man
Comment 1218
Работы па азеляненні горада працягваюцца

 

– Распачатыя работы па азеляненні горада працягваюцца, – гаворыць начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Бярэзінскага райвыканкама Вераніка Фаміна. Упрыгожваннем кветнікаў на цэнтральнай гарадской плошчы, кветнікаў каля гасцініцы і рэстарана зараз займаюцца не толькі работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і прадстаўнікі аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, а і работнікі ДРБУ-192. У хуткім часе  сваёй прыгажосцю будуць радаваць тут гараджан і гасцей Бярэзіншчыны бягоніі і сульфініі.

– Кветак зашмат не бывае, – дадае работніца РКУВП “Бярэзінская ЖКГ” Таццяна Бурымская. – Думаю, кожнаму з нас прыемна не толькі захапляцца прыгажосцю кветнікоў, а і далучыцца да іх стварэння.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Март 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31