Прыклад для маладых спецыялістаў

Date 01.07.2023 Man
Comment 954
Прыклад для маладых спецыялістаў

Прозвішча Наталлі Сокал часта з’яўляецца на старонках нашай газеты. І нездарма, бо чалавек яна ўнікальны і нястомны працаўнік. Унікальнасць Натальі Уладзіміраўны заключаецца не толькі ў тым, што яна – адзіны жанчына-кіраўнік сельгаспрадпрыемства на Бярэзіншчыне.

Ёй да таго ж паспяхова ўдаецца ўзначальваць адну з самых буйных па плошчы гаспадарак раёна.

Пры гэтым цяперашні ААТ “Пагосцкі” не страціў сваіх працоўных пазіцый, пастаянна знаходзіцца ў ліку перадавікоў, лідараў раённага жніва, абнаўляецца, расце, і, што вельмі важна, цэніць свае рабочыя кадры.

А яшчэ Наталля Сокал – наглядны прыклад для пачынаючых спецыялістаў у плане кар’ернага росту і вернасці роднай зямлі.

У свой час маладым спецыялістам прыбыла яна ў наш раён пасля заканчэння ВНУ, ды і прыжылася ў нашай старонцы, не толькі стаўшы дырэктарам сельгаспрадпрыемства, а і заваяваўшы сабе павагу, аўтарытэт і гонар.

Галоўнае – не здраджваць выбранай справе, любіць сваю работу і аддавацца ёй поўнасцю. Толькі ў такім выпадку можна стаць сапраўдным майстрам, прафесіяналам і ўзорам для іншых.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « С любовью к музыке Унікальны абрад новінцаў »