Повад святочны і асабліва запамінальны: 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, тут нарадзілася дзяўчынка – Валерыя Собаль. Шчаслівыя бацькі – Вольга Яўгенаўна і Рыгор Уладзіміравіч – жыхары горада Беразіно.
– Гэта наша другая дачушка, - гаворыць маладая матуля. – Старэйшай Ульяне – 5 гадоў. А наша нованароджаная з’явілася на свет раніцай, у 5 гадзін 10 хвілін. Хочацца, каб нашы дзеці раслі ў шчаслівай краіне пад мірным светлым небам.
Дарэчы, для сям’і Собаляў гэта падзея – не адзіная святочная. Якраз у гэтыя ліпеньскія дні іх сям’я святкуе наваселле – пераязджае ў новы электрадом па вуліцы Красіна.
.jpg)
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.