“Ведаю кожны закуток”

Date 07.07.2023 Man
Comment 1031
“Ведаю кожны закуток”

Сяргей Кароль уладкаваўся ў Бярэзінскі лясгас каля 20 гадоў таму назад. І ўвесь гэты час ён шчыруе лесніком Высакагорскага лясніцтва.

– Я мясцовы. Жыву ў вёсцы Высокая Гара, – гаворыць Сяргей Віктаравіч. – Тэрыторыя майго абходу складае 994 гектары: ад Альшанца да Дзевяніцы. Практычна пратаптаў яе не аднойчы ўздоўж і поперак, ведаю кожны закуток. Люблю сваю лесагаспадарчую справу.

А клопатаў у лесаводаў шмат у кожны сезон. Так і круціцца кола часу. Штогод заўсёды добрасумленна Сяргей Віктаравіч ставіцца да выканання сваіх службовых абавязкаў. Дзякуючы і яго старанням, узнаўляюцца і шумяць лясы Высакагорскага лясніцтва Бярэзінскага лясгаса.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER