Мікуліцкі ФАП пасля рамонту

Date 25.08.2023 Man
Comment 1156
Мікуліцкі ФАП пасля рамонту

Працягваем маніторыць ФАПы, якія падлягалі рамонту. Гэтым разам наведаліся ў Мікулічы, аграгарадок, дзе сёлета адбудуцца раённыя Дажынкі.

- Знутры пафарбавалі будынак, каб было прыемна воку, - расказвае загадчыца ФАПа Вольга Макарэвіч.

Так, цяпер унутры ўсталяваўся належны парадак. Будынак патынкаваны, дзе трэба і пафарбаваны, прыемна воку зачапіцца.

Працаўнікі гаспадаркі “Першамайскі” дапамаглі з агароджай – парамантавалі яе.  

- Дзякуй ім за гэта, малайцы, - зазначае Вольга. – У спякотную пару ўборачнай, вядомая справа, працавітыя рукі патрэбны і ў полі, і на мехдвары, аднак знайшлі час, каб дапамагчы нам.

Усе астатнія работы па добразпарадкаванні ФАПа, а гэта і заліўка атмосткі, прывядзенне ў належны выгляд шыферу на гаспадарчай пабудове, пафарбавалі сцены выканала рабочая брыгада Бярэзінскай ЦРБ.  

Пасля рамонту настала самая пара ўпрыгожваць тэрыторыю зяленівам. Клумбы пад кветкі перакапвала і рыхтавала санітарка Марына Пенкрат. Трэба дадаць, на клумбах тут заўсёды была прыгажосць, і заслуга ў гэтым медыкаў ФАПа.

А рамонт тут пакуль да канца не завершаны, трэба падрамантаваць столь, якая працякае ў санітарным пакоі, варта давесці да ладу качагарку.

Папрыгажэў ФАП. І, вядома ж, сам аграгарадок. Раённыя Дажынкі – самая нагода не толькі навесці парадак, але і ўпрыгожыць населены пункт, каб і гаспадарам не было сорамна, і госці якслед парадаваліся і адпачылі на будучым свяце.

Мікуліцкі ФАП абслугоўвае 8 населеных пунктаў у радыюсе пяці кіламетраў: Мікулічы, Лучкі, Заямнае, Чырвоная Паляна, Чырвоны Сад, Сасновае балота, Смалярня і Крынкі. Насельніцтва на ўліку 359 чалавек, у тым ліку 54 дзіцяці, з іх да года 2 дзетак, яшчэ чакаецца паяўленне 4-х немаўлят. Урач і педыятр прыязжаюць на прыём рэгулярна два разы на месяц. За дзень у ФАП наведваецца парою па 20 чалавек і нават больш.

Загадчыца Вольга Макарэвіч працуе тут ужо сем гадоў з улікам дэкрэтнага адпачынку. Закончыла ў свой час Беларускі медыцынскі каледж у Мінску.

 

 

 

 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Ім належыць ведаць усё Разговор о геноциде »