Ён не толькі электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, а наогул выконвае ў арганізацыі ўвесь спектр рамонтных работ.
Таму не дзіўна, што Сяргея Канстанцінавіча тут характарызуюць як прафесіянала сваёй справы. Ён і слесар, і за такарным станком – майстар, а калі патрэбна шыны камер падклеіць ці запаяць радыятар – ўсё зробіць належным чынам. Як гаворыцца ў народных прымаўках – “камар носа не падточыць”.
- Галоўнае, каб было здароўе, - гаворыць Сяргей Канстанцінавіч, - а работы заўсёды хапае.
Нават дом свой майстар будаваў сам. Ёсць і сад, і агарод, куры і кошка Мурка.
- Пасля напружанай працы і адпачынак – у асалоду, - дадае гаспадар, - у выхадныя дні люблю калі-нікалі выбрацца на рэчку, пасядзець з вудай. Нідзе так не адпачываецца, як на прыродзе - у лесе ці на рэчцы. Зіму люблю, але больш даспадобы вясна, лета, калі зашапацяць лістотай пад вокнамі яблынькі, грушы, вішні ды чарэшні, а пасля парадуюць добрым ураджаем...
Няма нідзе мясцін прыгажэйшых, чым свае, родныя.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.