Чалавек і яго справа: Брыгадзір цесляроў

Date 13.12.2023 Man
Comment 1158
Чалавек і яго справа: Брыгадзір цесляроў

У даччыным унітарным прадпрыемстве “Перасоўная механізаваная калона -182” Аляксандр Белы ўзначальвае брыгаду цесляроў.

 

Яго агульны будаўнічы стаж складае каля двух дзясяткаў гадоў, а на рахунку - шмат будаўнічых дасягненняў.

- Вельмі прыемна ўсведамляць, гледзячы на новабудоўлі ці на іншыя бярэзінскія будынкі, дзе рабіліся капітальныя, планавыя рамонты, што тут укладзены і твае намаганні і намаганні тваіх калег, - гаворыць Аляксандр Уладзіміравіч.

Пад кіраўніцтвам брыгадзіра шчыруюць 8 цесляроў: Дзмітрый Каротчыкаў, Аляксандр Хурсевіч, Віктар Гайшун, Сяргей Антонаў, Эдуард Станкевіч, Уладзімір Роўда, Уладзіслаў Усціновіч, Анатолій Бяздольнік.

Самы старэйшы ў брыгадзе па ўзросце і самы вопытны - Віктар Гайшун, аднак пра ўсіх цесляроў можна таксама сказаць, што яны добра ведаюць сваю справу і адказна ставяцца да выканання сваіх працоўных абавязкаў.

- Зараз мы заняты капітальным рамонтам дома  па вуліцы Максіма Горкага, - дадае брыгадзір, - выконваем дахавыя работы. Хочацца, каб жыхары будынка засталіся задаволенымі. Наогул, мару, каб кожны (не толькі жыхар Бярэзіншчыны ці нашай краіны Беларусь, а і кожны на гэтай планеце) меў сваё жыллё, а гэта значыць, што ў нас – будаўнікоў – работы наперадзе яшчэ зашмат.

Застаецца дадаць, што Аляксандр, акрамя асноўнай работы, працягвае завочна вучыцца ў Тальяцінскім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці “майстар-прараб”.

 

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Август 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31