Якасна і надзейна

Date 03.01.2024 Man
Comment 1259
Якасна і надзейна

Сяргей Шабан больш за два дзесяцігоддзі працуе вадзіцелем у Бярэзінскім філіяле Мінскаблспажыўтаварыства.

- Сяргей Уладзіміравіч - чалавек адказны і надзейны, заўсёды добрасумленна ставіцца да выканання сваіх абавязкаў, -  так гаворыць пра яго начальнік аддзела тэхнічнага развіцця і транспарту Бярэзінскага філіяла Мінскаблспажыўтаварыства Уладзімір Грынкевіч.

Сяргей Уладзіміравіч з года ў год спраўна падтрымлівае машыну ў добрым стане і безаварыйна кіруе на дарогах на працягу дзесяцігоддзяў. У калектыве арганізацыі ён карыстаецца павагай як вопытны, надзейны працаўнік і сапраўдны прафесіянал.

- Інтарэс да тэхнікі ў мяне з дзяцінства, - гаворыць Сяргей Уладзіміравіч, - і адносіны да працы не могуць быць іншымі. Ды і іншай працы ніколі не шукаў, не ўяўляю сябе без нашага калектыву, нашай арганізацыі. Мы штодзень працуем на дабрабыт нашых спажыўцоў, нас штодзень чакаюць. І мы стараемся шчыраваць у нашай сферы абслугоўвання якасна, каб нашы спажыўцы былі задаволены.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Выбрал дело по душе Первый малыш в 2024 году! »

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Август 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31