Жыццё – цудоўнае, а наперадзе шмат добрага!

Date 23.02.2024 Man
Comment 178
Жыццё – цудоўнае, а наперадзе шмат добрага!

На чарговае мерапрыемства ратавальнікаў Бярэзіншчыны, што праводзілася ў  рамках кцыі “Бяспека – у кожны дом” сабраліся работнікі фізкультурна-аздараўленчага комплекса “Лазурный”. Інспектар прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова правяла своеасаблівую “школу бяспекі” для прысутных: яна нагадала пра прычыны пажараў у жыллі людзей і на прадпрыемствах, акцэнтавала ўвагу на бяспеку дзяцей: на жаль, з-за неабачлівасці дарослых нярэдка пакутуюць дзеці, таму трэба забяспечыць кантроль за забавамі дзяцей, асабліва гэта датычыцца дашкольнікаў.

Дзіця ў пэўным узросце недаацэньвае небяспеку некаторых сваіх дзеянняў. Малыя даследуюць гэты свет, і калі іх гульні і забавы аказваюцца па-за кантролем дарослых – да бяды будзе рукой падаць. Так, штогод дзеці гінуць на пажарах і пры дарожна-транспартных здарэннях, тонуць на вадаемах, выпадаюць з вакон і атрымліваюць электратраўмы… Спіс трагічных наступстваў можна працягваць. Вінаваціць малое дзіця не прыходзіцца, бо відавочна вінаватыя бацькі, што пакінулі яго без нагляду”, – зазначыла інспектар.

Фільм “Бяспека ў кожны дом” расказаў удзельнікам акцыі пра асноўныя правілы, абавязковыя для выканання кожным гаспадаром, што дбае пра сваю бяспеку. Дырэктар установы Сяргей Вальчэўскі нагадаў сваім работнікам прынцып прывядзення ў работу вогнетушыцеля. Таксама мы пагаварылі пра знакі пажарнай эвакуацыі, мабільнае прыкладанне “Дапамога побач”, Вольга Ермакова адказала на пытанні прысутных.

Не курыце ў ложку, не перанакальвайце печку, трымайце у спраўнасці электрасеткі, своечасова выконвайце іх рамонт, выключайце электрапрыборы, што не прызначаныя для пастаяннай работы, сачыце за дзецьмі – нескладаныя, здаецца, правілы. Аднак не для кожнага яны відавочныя і абавязковыя для выканання. У групе рызыкі – пажылыя грамадзяне і людзі, што злоўжываюць спіртнымі напоямі. Менавіта яны часцей за ўсё становяцца ахвярамі пажару. І калі першая катэгорыя людзей чуйна рэагуе на рэкамендацыі ратавальнікаў, то да другой “дастукацца” часам не атрымліваецца ніякімі намаганнямі. Беражыце сябе! Жыццё – цудоўнае, а наперадзе шмат добрага!

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER