Дзеля зберажэння жыцця чалавека

Date 28.02.2025 Man
Comment 640
Дзеля зберажэння жыцця чалавека

Напярэдадні Міжнароднага Дня грамадзянскай абароны  ратавальнікі праводзяць мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне якасці ведаў людзей пра паводзіны ў розных надзвычайных сітуацыях. Немалаважна ведаць насельніцтву і парадак дзеянняў пры сігнале грамадзянскай абароны «Увага ўсім!».

Адна з форм работы – правядзенне ўрокаў бяспекі са школьнікамі. Ратавальнікі Бярэзіншчыны наведалі ўсе школы раёна, а на базе ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Беразіно» перад старшакласнікамі выступіў работнік Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Раман Крукаў.

Надзвычай важна весці работу менавіта з дзецьмі, бо заўтра яны – дарослыя, якім абавязкова давядзецца выкарыстоўваць веды ў жыцці. Школьнікі ўважліва слухалі інфармацыю пра сродкі індывідуальнай аховы, парадак дзеянняў пры сігнале «Увага ўсім!», глядзелі відэафільм. Усе дзеці атрымалі інфармацыйныя буклеты.

Нагадваем: пры сігнале грамадзянскай абароны, які ўяўляе з сябе гук сірэны, неабходна тэрмінова ўключыць сродак масавай інфармацыі – радыепрыемнік, тэлевізар. Вам раскажуць, што адбылося і як трэба дзейнічаць. Таксама магчыма апавяшчэнне насельніцтва пры дапамозе рассылкі паведамленняў на мабільныя тэлефоны.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Сентябрь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30