Прадае тавары і дорыць добры настрой

Date 14.03.2025 Man
Comment 412
Прадае тавары і дорыць добры настрой

Не думаю, што ў аграгарадку Пагост знойдзецца хоць адзін жыхар, які не ведаў бы Алену Талкачову. І не толькі па той прычыне, што яна адсюль родам. Многія мясцовыя жыхары нават па некалькі разоў за дзень сустракаюцца з Аленай Альтаўнай. На яе рабочым месцы. Думаю, вы ўжо здагадаліся, што працуе яна прадаўцом.

За свае амаль што 30 гадоў служэнню людзям жанчына паспела заваяваць непахісны аўтарытэт і павагу жыхароў Пагоста (і не толькі іх, а і многіх іншых, у тым ліку і транзітных вадзіцеляў, бо магазін знаходзіцца каля самай аўтамагістралі Мінск – Магілёў), а яе таварыскі характар для многіх састарэлых людзей ператварае звычайны паход у магазін у сапраўдную душэўную адтуліну.

Пачынала сваю працоўную дзейнасць Алена Талкачова яшчэ ў невялічкай краме, дзе зараз размясцілася мясцовая царква, а потым перабралася ў новы прасторны магазін. Тут яна ў адной асобе і загадчыца, і прадавец, дарэчы, шостага разрада. Літаральна праз два месяцы, у маі, Алена Альтаўна набудзе статус пенсіянеркі. Але пакідаць свой пост, як сапраўдны патрыёт гандлёвай справы, не збіраецца. Ды і запалу ў яе захавалася яшчэ столькі, што і малады можа пазайздросціць.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Удовольствие от сцены Искать и не сдаваться »